BE RU EN

S&P прагназуе дэфолт у Крыме

  • 1.04.2014, 21:31

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Крыма да дэфолтнага ўзроўню "D" з "CCC".

І адклікала рэйтынгі на просьбу самаабвешчаных уладаў паўвострава. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе агенцтва, піша УНП.

Пры гэтым S&P на момант рэйтынгавага дзеяння працягвала ацэньваць Крым паводле нацыянальнай шкалы Украіны. Рэйтынг па нацыянальнай шкале быў таксама паніжаны - да "D" з "B -".

"Паніжэнне рэйтынгаў рушыла ўслед за прапушчанай сплатай Крымам па купону па яго аблігацыях на 133 мільярдаў грыўняў (12 мільёнаў даляраў) нашая здагадка, што Крым цяпер не ў стане плаціць па сваіх даўгавых абавязаннях", - гаворыцца ў рэлізе.

Апошнія навіны