BE RU EN

У Малдове патрабуюць забараніць крамлёўскую прапаганду

  • 1.04.2014, 19:55

Ліберал-рэфарматар Ганна Гуцу запатрабавала забараніць трансляцыю палітычных тэлеперадач з Расеі ў Малдове.

Пра гэта паведамляе УНІАН.

У адкрытым лісце на імя кіраўніка Каардынацыйнай рады тэлевізіі і радыё Мар'яна Паказнога спадарыня Ганна Гуцу папрасіла запатрабаваць у тэлерадыёвяшчальнікаў замяніць расейскія навіны і палітычныя перадачы еўрапейскімі, малдаўскімі навінамі, а таксама музычнымі або забаўляльнымі перадачамі.

Сваю просьбу спадарыня Гуцу тлумачыць палітычнымі падзеямі на Украіне і агрэсіяй Расеі ў дачыненні стаўленні да Украіны. «Расейскія тэлеканалы аддаюцца агрэсіўнай прапагандзе, праз якую грамадскае меркаванне атручана фальсіфікацыямі, распаўсюджанымі ў шавіністычным духу і падбухторваюць да распальвання міжнацыянальнай варожасці з мэтай апраўдаць анэксію Крыма Расеяй», - гаворыцца ў звароце.

У якасці прыкладу ўжывання такіх захадаў спадарыня Гуцу таксама падае Украіну, дзе надоечы забаранілі паказ шэрагу расейскіх тэлеканалаў.

Апошнія навіны