BE RU EN

NATO спыніла супрацоўніцтва з Расеяй

  • 1.04.2014, 19:45

Альянс спыняе практычнае вайсковае і грамадзянская супрацоўніцтва з Масквой.

Пра гэта гаворыцца ў заяве альянсу аб выніках пасяджэння Паўночна-Атлантычнай Рады на ўзроўні міністраў замежных спраў 1 красавіка ў Брусэлі.

У той жа час, арганізацыя мае намер працягваць палітычны дыялог на ўзроўні Рады Расеі-NATO, як неабходнасць.

«Мы прынялі пастанову прыпыніць практычна усё: грамадзянскае і вайсковае супрацоўніцтва паміж NATO і Расеяй. Наш палітычны дыялог у Радзе Расея-NATO будзе працягвацца, як неабходнасць, на ўзроўні амбасадараў і ніжэй, што дазволіць нам абменьвацца пунктамі гледжання, перш за ўсё, у дачыненні да крызісу. Мы перагледзім стасункі Расея-NATO на нашым наступным пасяджэнні ў чэрвені», - сказана ў заяве.

Нагадаем, сёння ў Бруселі праходзіць пасяджэнне NATO на ўзроўні міністраў замежных спраў.

Пасля гэтага адбудзецца пасяджэнне камісіі Украіна-NATO.

Апошнія навіны