BE RU EN

«Белтэлекам» спыніў прыём аплат за мабільную сувязь

  • 1.04.2014, 18:07

З 1 красавіка 2014 «Белтэлекам» спыніў прыём аплат за паслугі сувязі ўсіх мабільных аператараў.

Гэта звязана з аптымізацыяй пераліку паслуг, што выконваюцца ва ўсіх сэрвісных цэнтрах прадпрыемства, паведамляе сайт кампаніі Velcom. Аплаты будуць прымацца ў аддзяленнях банкаў, «Белпошты», пры дапамозе інтэрнэт-банкінгу і пры дапамозе іншых спосабаў аплаты.

У МТС пацвердзілі гэтую інфармацыю. Прадстаўнік кампаніі «Белтэлекам» пакуль не адказаў на запыт onliner.by. На афіцыйным сайце кампаніі паведамлення аб спыненні прыёму аплат праз сэрвісныя цэнтры прадпрыемства няма.

Апошнія навіны