BE RU EN

Тэрміны знаходжання расейцаў ва Украіне абмяжуюць

  • 1.04.2014, 16:24

Знаходжанне грамадзян РФ на тэрыторыі Украіны абмяжуюць 90 днямі ў кожны 180-дзённы перыяд.

"Улічваючы, што расейскі бок пачаў выкарыстоўваць для нашых грамадзян такую формулу, такая формула будзе ўжытая і ў дачыненні да грамадзян РФ - 90 на 180 дзён", - сказаў дырэктар консульскай службы МЗС Украіны Андрэй Сібіга на прэс-канферэнцыі ў Кіеве ў аўторак, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

Паводле яго слоў, увядзенне гэтай нормы знаходзіцца ў стадыі практычнага ўкаранення. 90 дзён будзе вылічацца з дня першага ўезду ва Украіну.

Нагадаем, 1 студзеня ў Расеі ўступіў у сілу закон, які забараняе знаходжанне ўкраінскіх грамадзян на тэрыторыі РФ тэрмінам больш за 90 дзён за кожны перыяд у 180 дзён.

Украінская ўлада разглядала ўвядзенне візавага рэжыму з РФ, аднак адмовілася ад гэтай ідэі.

Апошнія навіны