BE RU EN

Савет Федэрацыі разарваў пагадненне з Украінай аб Чарнаморскім флоце

  • 1.04.2014, 13:28

Спыненне дзеяння расейска-украінскіх пагадненняў па Чарнаморскім флоце было адобрана аднагалосна.

За ўнесены раней Уладзімірам Пуціным і ўхвалены ўчора Дзярждумай закон прагаласавалі 134 расейскіх сенатара. Ім спыняецца дзеянне расейска-украінскіх пагадненняў ад 28 траўня 1997 года - пра параметры падзелу Чарнаморскага флоту, пра статус і ўмовы знаходжання флоту на тэрыторыі Украіны, перадае BBC.

Пад новы закон таксама падпадаюць падпісаныя ў Харкаве пагадненні ад 21 красавіка 2010 года, якія таксама тычацца пытанняў знаходжання расейскага флоту на ўкраінскай тэрыторыі.

"У выніку падпісання 18 сакавіка 2014 года дамовы паміж РФ і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў РФ Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе РФ новых суб'ектаў прадмет расейска-украінскіх пагадненняў згублены з прычыны фактычнага спынення праваадносінаў арэнды РФ аб'ектаў яе Чарнаморскага флоту на тэрыторыі Украіны", - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.

Цяпер дакумент павінен быць падпісаны прэзідэнтам Расеі.

Апошнія навіны