BE RU EN

Аляксей Вярцінскі: Я здзіўлены і знішчаны гэтай расейскай тупой агрэсіяй

  • 1.04.2014, 11:19

Украінскі акцёр Аляксей Вярцінскі пакрыўджаны на Расею за яе агрэсію.

Пра гэта ён распавёў у эфіры праграмы "Світське життя", перадае ТСН.

"Я настолькі пакрыўджаны, здзіўлены і знішчаны гэтай расейскай тупой агрэсіяй, што нават, на жаль, не адказваю на тэлефонныя званкі, калі там высвечваецца +7", - падзяліўся Вярцінскі.

Акцёр сказаў, што не можа зразумець культурных дзеячаў, якія падтрымалі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Нагадаем, што расейскія культурныя дзеячы падзяліліся на дзве групы - тых, хто падтрымаў агрэсію Пуціна, і тых, хто выступіў з антываеннымі лозунгамі.

Апошнія навіны