BE RU EN

Германія адмяніла сустрэчу Меркель і Пуціна

  • 1.04.2014, 10:45

Германія адмяніла правядзенне запланаванага на канец красавіка чарговага раўнда нямецка-расейскіх міжурадавых кансультацый на вышэйшым узроўні.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфен Зайберт, перадае "Укринформ".

"Наступны раўнд нямецка-расейскіх міжурадавых кансультацый адменены", - сказаў ён.

Зайберт патлумачыў, што такі крок Берліна адказвае рашэнням, прынятым раней "Вялікай сямёркай" і Еўрапейскай радай у дачыненні да Расеі.

Нямецка-расейскія міжурадавыя кансультацыі праводзяцца штогод з 1998 года па чарзе ў кожнай з краін. Цяперашняе пасяджэнне павінна было адбыцца ў канцы красавіка ў Лейпцыгу пры ўдзеле канцлера ФРГ Ангелы Меркель і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. З-за абвастрэння расейска-украінскага канфлікту ў Крыме правядзенне гэтай сустрэчы на вышэйшым узроўні не раз ставілася пад пытанне.

Фота: Reuters

Апошнія навіны