BE RU EN

Валідатары ў менскім транспарце працуюць са збоямі

  • 1.04.2014, 10:19

1 красавіка ў гарадскім грамадскім транспарце Менска пачала працу электронная сістэма праезду. Хоць слова «пачала» тут недарэчнае.

У большасці аўтобусаў і тралейбусаў валідатары, якія счытваюць інфармацыю з электронных праязных, не працуюць альбо працуюць са збоямі, пішуць naviny.by.

Сацыяльныя сеткі поўныя абураных паведамленняў пасажыраў. Многія мяркуюць, што гэта першакрасавіцкі жарт «Менсктранса».





Апошнія навіны