BE RU EN

Збітыя ў Севастопалі журналісты - у рэанімацыі

  • 8.03.2014, 21:53

Пацярпелыя пры штурме ўкраінскай вайсковай часткі А2355 журналісты знаходзяцца ў рэанімацыі.

Пра тое, што журналістаў збілі пры атацы на базу, стала вядома яшчэ напярэдадні. Аднак пра цяжар раненняў можна было меркаваць толькі паводле паведамлення аднаго з пацярпелых - карэспандэнта выдання «Руская планета» Паўла Нікуліна. Акрамя яго, як удакладняе ТСН, пацярпелі журналісты канала «Інтэр» Алена Механік, Андрэй Цапліенка і аператар канала, журналісты «5 канала», паведамляе ТСН.

Нападнікі адбіралі і разбівалі апаратуру, планшэты і машыны журналістаў. Павел Нікулін, якому разбілі губу, сцвярджае, што «самаабаронцы» запалохвалі прадстаўнікоў прэсы зброяй: «Здымачную групу, якая прыехала ўслед за мной у тую ж вайсковую частку недалёка ад Севастопаля, усіх збілі да крыві, у іх адабралі відэакамеры, пагражалі агнястрэльнай зброяй, стралялі ў зямлю».

ТСН паведамляе, што «некалькім прадстаўнікам прэсы спатрэбілася медыцынская дапамога - яны знаходзяцца ў рэанімацыі. Як паведамляюць іх калегі, яны жывыя, размаўляюць, але наколькі цяжкія ў іх траўмы, зараз усталёўваюць лекары». Дакладная колькасць пацярпелых не паведамляецца.

Апошнія навіны