BE RU EN

Экспертаў АБСЕ зноў не пусцілі ў Крым

  • 8.03.2014, 17:32

Місію Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе зноў не пусцілі на тэрыторыю Крыма.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на крыніцу ў арганізацыі.

Пры спробе экспертаў прайсці на тэрыторыю рэспублікі з боку мяжы былі зробленыя папераджальныя стрэлы.

Са словаў крыніцы, як мяркуецца, было зроблена тры стрэлы. У ведамстве таксама адзначаюць, што яны не былі накіраваныя ў бок экспертаў.

Раней у АБСЕ паведамілі, што місія зноў паспрабуе увайсці ў Крым у суботу. Там таксама адзначылі, што на дадзены момант група складаецца з 54 прадстаўнікоў 29 краін.

Апошнія навіны