BE RU EN

«Вконтакте» з'явіўся смайлік у выглядзе сцяга Украіны

  • 8.03.2014, 14:37

Сацыяльная сетка «Вконтакте» ўключыла ў пералік стандартных смайлікаў малюнак украінскага сцяга.

«Апошнімі днямі каманда «Вконтакте» атрымлівае тысячы просьбаў аб даданні ў набор смайлікаў украінскага сцяга», - растлумачыў прычыну новаўвядзення прэс-сакратар сацыяльных сетак Георгій Лабушкін.

Карыстальнікі могуць бачыць «украінскі смайлік» у дэсктопнай версіі. У бліжэйшых абнаўленнях мабільных кліентаў ён таксама з'явіцца, піша «Інтэрфакс».

«Карэктнае адлюстраванне на iOS-прыладах стане магчымым толькі тады, калі Apple таксама падтрымае сваіх украінскіх карыстальнікаў», - адзначыў Георгій Лабушкін.

Да гэтага часу ўладальнікі iOS-прылад будуць бачыць замест сцяга стрэлачку, якая ў «эплаўскіх» прыладах афарбаваная ў колеры ўкраінскага сцяга.

Апошнія навіны