BE RU EN

200 адзінак расейскай вайсковай тэхнікі рыхтуюць для акупавання Крыму

  • 8.03.2014, 13:49

Відавочцы паведамляюць аб вялікай колькасці вайсковай тэхнікі на Таманскай паўвыспе.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік прэс-цэнтра Міністэрства абароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.

«Вайсковая тэхніка, якая ў гэтыя хвіліны рухаецца па тэрыторыі Крыму, мінулай ноччу была дастаўлена дэсантнымі караблямі з Тамані ў раён украінскага вайсковага палігона Чаўда, - піша ён. - Відавочцы паведамляюць , што ўчора ўвечары бачылі ў Тамані калону вайсковай тэхнікі ў складзе амаль 200 адзінак».

Раней паведамлялася аб некалькіх выпадках прарыву расейскімі вайскоўцамі з тэрыторыі Таманскай паўвыспы ў Крым праз Керчанскую пераправу. Таксама вайсковую тэхніку і салдат з Краснадарскага краю ў Крым дастаўлялі на караблях Чарнаморскага флоту.

Апошнія навіны