BE RU EN

Расейцы захапілі памежны аддзел у Казанціпа

  • 8.03.2014, 11:25

Агрэсіўныя расейскія вайскоўцы штурмам захапілі аддзел памежнай службы «Шчэлкіна».

Сем'і памежнікаў выгналі на вуліцу. Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.

«Узброеныя расейскія спецназаўцы ўварваліся ў памежнае падраздзяленне сёння ноччу. Падчас наступу агрэсары збілі старэйшага змены памежных нарадаў, які праводзіў дзяжурства і спрабаваў супраціўляцца, і захапілі пакой захоўвання зброі. Працягваючы свавольствы, нападнікі ўрываліся і ў кватэры, дзе пражалі сем'ям памежнікаў», - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Узброеныя расейскія вайскоўцы адабралі мабільныя тэлефоны ў начальніка аддзела памежнай службы, ягонай жонкі ды іншых афіцэраў. Пагражаючы зброяй яны загадалі ўсім сабраць рэчы і пакінуць тэрыторыю аддзела.

Цяпер падраздзяленне захоплена расейскімі вайскоўцамі.

Апошнія навіны