BE RU EN

Малайзійскі «Боінг» зваліўся ў мора ля берагоў В'етнама

  • 8.03.2014, 11:01

Boeing 777-200 авіякампаніі Malaysia Airlines, які знік у ноч на суботу над Паўднёва-Кітайскім морам, упаў у мора.

Аварыя адбылася ў тэрытарыяльных водах В'етнама ў 250 кіламетрах ад выспы Тхо-Чу. Пра гэта заявіў прадстаўнік в'етнамскіх ВМС, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовыя СМІ.

У пошукавай аперацыі ўдзельнічаюць ратавальнікі і вайскоўцы В'етнама, Малайзіі, Філіпін і Кітая. Пры гэтым паведамляецца, што малайзійская старана пакуль не пацвярджае агучаную інфармацыю аб месцы падзення «Боінга», піша Lenta.ru.

Як паведамлялася раней, на борце самалёта знаходзіліся 239 чалавек - 227 пасажыраў і 12 чальцоў экіпажа. Сярод іх былі грамадзяне 14 краін, у тым ліку адзін расеец. У пасольстве РФ у Малайзіі інфармацыю аб грамадзяніне Расеі пацвердзілі, аднак ягонае імя не назвалі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Рэйс MH370 з Куала-Лумпура ў Пекін выконваўся супольна з China Southern Airlines. Boeing 777-200 вылецеў з Куала-Лумпура а 0:41 паводле мясцовага часу (19:41 пятніцы паводле беларускага). Апошні раз сігнал ад самалёта паступіў праз дзве гадзіны пасля ўзлёту. Самалётам кіраваў дасведчаны пілот, які налятаў больш за 18 тысяч гадзін.

Апошнія навіны