BE RU EN

Амерыканскія сэнатары патрабуюць пазбавіць Расею ЧС у футболе

  • 8.03.2014, 9:37

Сэнатары звярнуліся ў ФІФА з заклікам прыпыніць сяброўства Расеі ў арганізацыі.

Рэспубліканцы Марк Кірк (штат Ілінойс) і Дэн Коўтс (Індыяна) накіравалі ліст прэзідэнту ФІФА Ёзэфу Блатэру з заклікам прыпыніць сяброўства Расеі ў міжнароднай футбольнай федэрацыі. Заява сэнатараў апублікаваная на афіцыйным сайце Кірка, піша РБК.

"У святле расейскай вайсковай акупацыі суверэннай Украіны мы, з усёй павагай, просім вас тэрмінова склікаць пазачарговае пасяджэнне ФІФА і разгледзець пытанне аб прыпыненні сяброўства Расеі ў ФІФА, пазбаўленні Расеі права на правядзенне чэмпіянату свету ў 2018г. І адмове зборнай Расеі ў праве ўдзельнічаць у Чэмпіянаце свету-2014 у Бразіліі", - гаворыцца ў лісце.

Сэнатары нагадалі, што існуе прэцэдэнт для такой пастановы футбольнай федэрацыі: ФІФА забараніла Югаславіі ўдзельнічаць у чэмпіянаце Еўропы 1992 года і ў чэмпіянаце свету 1994 года.

Апошнія навіны