BE RU EN

Турцыя падняла ў паветра шэсць F-16 праз самалёт ВПС Расеі

  • 7.03.2014, 21:45

Другі раз за тыдзень расейскі вайсковы самалёт парушыў мяжу Турцыі.

Аб гэтым 7 сакавіка паведамляе Reuters.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў чацвер, 6 сакавіка, аднак вайскоўцы паведамілі пра гэта толькі цяпер. У Анкары падкрэслілі, што на працягу ўсяго палёту расейскі самалёт заставаўся ў міжнароднай паветранай прасторы, піша Lenta.ru.

Аналагічнае здарэнне было зафіксавана двума днямі раней. 4 сакавіка расейскі самалёт-разведчык таксама, застаючыся ў міжнароднай паветранай прасторы, праляцеў непадалёк ад турэцкага ўзбярэжжа. Тады яго суправаджалі восем знішчальнікаў.

Інцыдэнты з самалётамі адбываюцца на фоне абвастрэння сітуацыі ва Украіне і абвешчанай расейскімі ўладамі гатоўнасці ўвесці войскі на тэрыторыю суседняй краіны ў выпадку неабходнасці абароны сваіх грамадзян і суайчыннікаў.

Альянс НАТА, куды ўваходзіць Турцыя, у сувязі з дзеяннямі РФ паабяцаў цалкам перагледзець партнёрскія стасункі з Масквой. Расея, у сваю чаргу, абвінаваціла Захад у выкарыстанні ў дачыненні да сябе «стандартаў халоднай вайны».

Апошнія навіны