BE RU EN

Лябедзьку будуць судзіць

  • 7.03.2014, 21:27

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў пятніцу даў пісьмовыя тлумачэнні ў Савецкім РУУС сталіцы.

Там яму паведамілі, што вядзецца адміністрацыйная справа паводле пікету салідарнасці з Украінай.

Лябедзька праінфармаваў міліцыянтаў, што аб правядзенні пікету чыноўнікам Менгарвыканкама паведамляў кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў ад АГП, лідар нефармальнага руху «Маладая Беларусь» Артур Фінкевіч. Але на Лябедзьку склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства, паведамляе БелаПАН.

Працэс над лідарам АГП адбудзецца 12 сакавіка ў судзе Савецкага раёна Менска.

Апошнія навіны