BE RU EN

Падчас дэманстрацый у Венесуэле загінуў 21 чалавек

  • 7.03.2014, 19:55

У краіне працягваюцца акцыі пратэсту супраць прэзідэнта Мадуры.

У чацвер, 6 сакавіка, падчас масавых дэманстрацый у Венесуэле былі застрэлены афіцэр паліцыі і адзін з прыхільнікаў урада, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Як паведаміў спікер Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, агульная колькасць ахвяр з пачатку акцый пратэсту, такім чынам, узрасла да 21 чалавека.

«Забойства адбылося на вуліцы, якую занялі апазіцыянеры», - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, масавыя дэманстрацыі ў Венесуэле працягваюцца амаль месяц. Актывісты патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Нікаласа Мадуры.

Апошнія навіны