BE RU EN

Расейскія вайскоўцы разгортваюць у Крыме сістэмы СПА

  • 7.03.2014, 18:13

Расейскія вайскоўцы рыхтуюцца разгарнуць у Крыме сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, паведамляе ТСН.

«Паводле інфармацыі Мінабароны і праваахоўных органаў, за папярэднія суткі абстаноўка ў Крыме характарызавалася далейшым узмацненнем вайсковых груповак Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Крыму, падрыхтоўкай да разгортвання Узброенымі сіламі РФ сістэмы СПА на тэрыторыі паўвыспы, у тым ліку за кошт зенітна-ракетных дывізіёнаў Узброеных сіл Украіны, якія плануецца ўзяць пад кантроль», - паведаміў ён на брыфінгу.

З ягоных слоў, цяпер працягваецца блакаванне воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны і Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Акрамя таго, працягваюцца перашкоды ў працы на тэрыторыі паўвыспы прадстаўнікоў АБСЕ і журналістаў.

Апошнія навіны