BE RU EN

Януковіча не знайшлі ў маскоўскіх шпіталях

  • 7.03.2014, 18:09

Былога прэзідэнта Украіны няма ў бальніцах Масквы.

Ананімныя крыніцы ў органах аховы здароўя Масквы сцвярджаюць, што адхіленага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча няма сярод пацыентаў у медыцынскіх установах расейскай сталіцы, піша УНП.

Таксама крыніцы паведамілі, што Януковіча не шпіталізавалі ні ў адну з маскоўскіх бальніц. Раней СМІ транслявалі неафіцыйную інфармацыю, што Януковіч быў дастаўлены ў маскоўскую лякарню ў цяжкім стане. Паводле звестак «Маскоўскага камсамольца», яго даставілі ў медыцынскую ўстанову з падазрэннем на інфаркт.

Нагадаем, актывіст Еўрамайдану Міхаіл Лебедзь раней паведамляў, што Януковіч памёр ад сардэчнага прыступу. У той жа час прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі заявіў, што Януковіч «жывы і здаровы».

Апошнія навіны