BE RU EN

У Крыме ўжо чацвёрты ўкраінскі тэлеканал замянілі на расейскі

  • 7.03.2014, 16:59

Замест «Интера» крымчане будуць вымушаныя глядзець «НТВ».

У Крыме сёння днём замест тэлеканала «Интер» уключылі вяшчанне расейскага канала «НТВ», заявіў начальнік крымскага медыя-цэнтра Міністэрства абароны Уладзіслаў Селязнёў, перадае ТСН.

У аўтаноміі сёння днём адключылі трансляцыю ўкраінскага тэлеканала «Интер». Замест яго ў эфір пусцілі «НТВ».

«Са штаба камандавання ВМСУ паведамляюць, што 12:20 ў Севастопалі знікла трансляцыя тэлеканала Интер, замест яго ў эфіры працуе тэлеканал «НТВ» (Расея)», - напісаў прадстаўнік Мінабароны ў «Фэйсбуку».

Акрамя «Интера» у Крыме адключылі яшчэ тры ўкраінскія тэлеканалы: «1+1», «5 канал» і «Черноморской ТРК». Як паведамлялася, учора невядомыя са зброяй захапілі тэлецэнтр у Крыме.

Апошнія навіны