BE RU EN

Ала Цупер перадумала завяршаць спартыўную кар'еру

  • 7.03.2014, 16:42

Беларуская фрыстайлістка Ала Цупер пакуль не будзе завяршаць спартыўную кар'еру, пра што гаварыла і да Алімпіяды, і пасля яе.

Спартсменка плануе браць удзел у спаборніцтвах яшчэ год-два. Пра гэта Ала Цупер сказала ў інтэрв'ю «Советской Белоруссии».

«Спачатку я сапраўды хацела скончыць кар'еру пасля Гульняў. У мяне ж нават у Сочы практычна ўсе інтэрв'ю пачыналіся словамі «Гэта ўжо ваша пятая Алімпіяда...». А потым падумала: «Ну і што, што пятая?». Не, да шостай я наўрад ці даскачу, але раз адчула упэўненасць, раз атрымліваецца, то чаму б годзік-другі не паскакаць? Зладзіць, так бы мовіць, развітальнае турнэ», - распавяла Ала Цупер.

Апошнія навіны