BE RU EN

У Магілёве забіты сябра БСДП (Грамада)

  • 7.03.2014, 16:29

У Магілёве забіты сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Артур Лук'янаў.

Трыццаціпяцігадовага актывіста знайшлі 6 сакавіка з мноствам нажавых раненняў у кватэры, дзе ён доўгі час жыў. Паводле афіцыйных паведамленняў, падазраванага ў забойстве затрымалі. Падрабязнасці пакуль не раскрываюцца, перадае «Радыё Свабода».

Магілёўскія аднапартыйцы Артура Лук'янава не звязваюць яго смерць з дзейнасцю ў апазіцыйнай арганізацыі. Адзначаюць, што ён быў чалавек спакойны і неканфліктны.

Артур Лук'янаў працаваў фельчарам у хуткай медыцынскай дапамозе.

Апошнія навіны