BE RU EN

Актывісткі Femen патрабавалі санкцый супраць Расеі на Таймc-сквер

  • 7.03.2014, 16:18

Актывісткі руху Femen зладзілі яшчэ адну акцыю супраць агрэсіі Расеі ў Крыме.

На гэты раз жанчыны распрануліся проста на цэнтральнай плошчы ў Нью-Йорку.

Жанчыны заявілі, што фактычная акупацыя Крыма расейскімі войскамі незаконная. Femen заклікалі амерыканскіх і еўрапейскіх палітыкаў увадзіць санкцыі супраць агрэсара, а людзей выходзіць на антываенныя мітынгі, піша korrespondent.net.

У адрозненне ад акцыі ў Сімферопалі, дзе актывістак хутка схапілі казакі, на Таймс-сквер жанчын ніхто не чапаў. Яны паразмаўлялі з журналістамі і спакойна сышлі.

Апошнія навіны