BE RU EN

Іосіф Кабзон шпіталізаваны ў Маскве

  • 7.03.2014, 15:42

76-гадовы артыст адчуў сябе дрэнна падчас агляду лекара, непасрэдна ў яго кабінеце.

Іосіф Кабзон прыйшоў на звычайную медыцынскую кансультацыю. Пасля таго, як спявак адчуў недамаганне, у кабінет у тэрміновым парадку выклікалі брыгаду медыкаў. Лекары дыягнаставалі ў яго рэзкі скачок артэрыяльнага ціску.

Лекары паспрабавалі стабілізаваць стан спевака, піша LifeNews. Пасля гэтага, нягледзячы на ўсе запэўніванні Кабзона, медыкі настаялі на шпіталізацыі і пакінулі яго пад наглядам на суткі. У выпадку паляпшэння стану ён зможа пакінуць клініку ўжо заўтра.

Апошнія навіны