BE RU EN

Яцанюк забараніў міністрам лётаць чартарамі

  • 7.03.2014, 15:38

Прэм'ер Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што ўсе члены яго ўрада ў камандзіроўкі будуць лётаць эканом-класам.

"Я яшчэ з часоў міністра замежных спраў і спікера Вярхоўнай Рады так лётаў - і нічога новага - і так будуць лётаць усе члены Кабінета міністраў, таму што ва Украіне, дзе 70% людзей жыве за рысай беднасці, чартарамі лётаць могуць толькі тыя, хто напышліва ставіцца да свайго народу", - сказаў ён на брыфінгу, каментуючы свой пералёт у Брусэль (Бельгія) рэйсавым самалётам у салоне эканом-класа.

У той жа час прэм'ер адзначыў, што ў выпадку надзвычайных сітуацый, у выпадку адсутнасці рэгулярных рэйсаў у тую ці іншую краіну, будуць выкарыстоўваць "спецыяльныя сродкі дастаўкі", перадае "Інтэрфакс-Украіна".

"Але там, дзе ёсць рэгулярныя рэйсы, дыскусіі нават не павінна быць", - паведаміў Яцанюк.

Апошнія навіны