BE RU EN

Баевікі вылучылі новы ўльтыматум украінскім салдатам у Крыме

  • 7.03.2014, 15:18

Расейскія вайскоўцы і сепаратысты патрабуюць здаць запасны камандны пункт тактычнай групы «Крым».

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывіст групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«У 13:30 над украінскім ваенным шпіталем, размешчаным у горадзе Севастопаль блізу бухты Амега, на працягу працяглага часу здзяйсняе палёты пара расейскіх штурмавых верталётаў Мі-24.

У гэты час да запаснога каманднага пункта тактычнай групы «Крым» прыбылі сілы расейскіх войскаў і вылучылі ўльтыматум, каб на працягу трох гадзін украінскія вайскоўцы вызвалілі тэрыторыю ЗКП», - піша Дзмітрый Тымчук.

У выпадку невыканання ўльтыматуму расейскія вайскоўцы пагражаюць ужыць сілу.

Апошнія навіны