BE RU EN

ЕЗ гатовы ўвесці бязвізавы рэжым для ўкраінцаў

  • 7.03.2014, 15:06

Урад Украіны рыхтуе тэрміновы план дзеянняў па адмене віз.

Пра гэта сёння на брыфінгу заявіў прэм'ер-міністр краіны Арсеній Яцанюк, піша РБК-Украіна. Ён даручыў Кабінету міністраў тэрмінова выканаць план дзеянняў адносна адмены візавага рэжыму паміж Еўрапейскім звязам і Украінай.

"Ёсць рашэнне аб падтрымцы далейшых дзеянняў аб адмене віз паміж Украінай і Еўрапейскім звязам. Я буду даваць адпаведныя распараджэнні членам урада неадкладна выконваць план дзеянняў адносна бязвізавага рэжыму. Мы ў стане зняць усе візавыя бар'еры для ўкраінскіх грамадзян", - заявіў палітык.

Паводле яго слоў, Еўрапейскі звяз задэклараваў гатоўнасць адмены візавага рэжыму з Украінай.

Арсеній Яцанюк адзначыў, што зараз усё залежыць ад Украіны, як хутка ўрад зможа выканаць план дзеянняў па адмене візавага рэжыму.

"Еўрапейскі Звяз выразна задэклараваў: мы гатовыя ўвесці бязвізавы рэжым і зараз гэта залежыць ад таго, як хутка ва Украіне выканаюць план дзеянняў", - падкрэсліў Яцанюк.

Апошнія навіны