BE RU EN

Лідар «Правага сектара» ідзе ў прэзідэнты Украіны

  • 7.03.2014, 13:16

Кіраўнік руху «Правы сектар» Дзмітрый Яраш мае намер балатавацца ў прэзідэнты Украіны.

Пра гэта заявіў старшыня кіеўскага аддзялення арганізацыі Андрэй Тарасенка на прэс-канферэнцыі ў пятніцу, 6 сакавіка, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы рыхтуем з'езд, на якім партыя будзе перайменаваная, і мы ідзем на выбары ў Кіеве, на выбары ва ўсіх мясцовых саветах, гарадах і вёсках, і гэта азначае, што Дзмітрый Яраш будзе балатавацца ў прэзідэнты Украіны», - паведаміў Тарасенка 7 лютага.

Раней, расейскія ўлады абвясцілі Дзмітрыя Яраша ў міжнародны вышук у межах крымінальнай справы па падазрэнні яго ў публічных закліках да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці. Генпракуратура Украіны заявіла, што ня выдасьць яго замежнай дзяржаве.

Апошнія навіны