BE RU EN

Скарбы Януковіча з Межыгор'я аддалі музеям

  • 7.03.2014, 12:38

Сярод скарбаў і першая друкаваная кніга Украіны, і карціна Канчалоўскага, і нават абраз, які спявае.

Кіеўскія музеі пачалі актыўна браць да сябе скарбы Межыгор'я . Цяпер іх перавозяць у Нацыянальны мастацкі музей для інвентарызацыі. Як гаворыцца ў сюжэце ТСН, гэта антычныя амфары, мармуровыя скульптуры, пазалочаныя або залатыя прадметы інтэр'еру, абраз, які спявае, і мноства рэлігійнай літаратуры ў срэбным упрыгожванні.

Сярод экспанатаў ёсць і першая друкаваная кніга - "Апостал" 1572-га года. Таксама ёсць карціна, якую намалявала маладая ўкраінская мастачка Юлія Касульнікава разам з легендай футбола Дыега Марадонай. Таксама ў Межыгор'і выявілі палатно вядомага мастака Пятра Канчалоўскага. Дзівіць і статуэтка, якая паказвае самога экс-прэзідэнта з цытатай яго інаўгурацыйнай прамовы.

Апошнія навіны