BE RU EN

Валютныя таргі: еўра падаражэў на 130 рублёў

  • 7.03.2014, 11:46

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Напярэдадні 8 сакавіка даляр праявіў галантнасць і зноў не падаражэў. Актуальны курс па-ранейшаму - 9790 рублёў. А вось у еўра іншыя настроі.

Еўрапейская валюта падаражэла адразу на 130 рублёў - да 13 570 беларускіх. Расейскі рубель патаннеў на рубель і зараз роўны 270 беларускіх рублёў. Пра гэта onliner.by паведамілі ў «Банку Масква-Менск».

Нагадаем, у чацвер даляр застаўся на ўзроўні 9790 беларускіх рублёў, еўра - 13 440 беларускіх рублёў. Расейскі рубель патаннеў на паўрубля - да 271 беларускага.

Апошнія навіны