BE RU EN

ЕЗ падпіша пагадненне з Украінай да жніўня

  • 7.03.2014, 11:17

Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай Рады Херман ван Рампей.

Старшыня Еўрапейскай Рады Херман ван Рампей у «Твітэры» напісаў, што Пагадненне аб асацыяцыі Украіна з ЕЗ падпіша да жніўня.

Таксама ён дадаў, што адначасова такія ж пагадненні падпішуць з Грузіяй і Малдовай. Пры гэтым «палітычную» частку пагаднення падпішуць яшчэ да выбараў прэзідэнта Украіны, якія запланаваныя на 25 траўня.

Напярэдадні старшыня Еўрапейскай Рады заяўляў, што Еўрапейскі звяз прыпыняе перамовы з Расеяй па пытанні палягчэння візавага рэжыму і новага базавага пагаднення.

Апошнія навіны