BE RU EN

Базавую арэндную велічыню павялічаць да 102 тысяч рублёў

  • 7.03.2014, 10:39

Базавая арэндная велічыня ў Беларусі можа быць павышаная 1 красавіка з 86 да 102 тысяч рублёў.

Адпаведная пастанова Савета міністраў ужо прайшла ўсе неабходныя ўзгадненні і можа быць прынятая ў бліжэйшы час.

Базавая арэндная велічыня ўстанаўліваецца штогод пастановай Савета міністраў. Памер велічыні разлічваецца зыходзячы з паказчыка сярэднегадавой інфляцыі за папярэдні год. У 2013 годзе індэкс спажывецкіх коштаў склаў 118,3% да 2012 года, адзначае агенцтва «Бізнес-навіны».

Апошнія навіны