BE RU EN

Украінскія марпехі далі канцэрт для расейскіх салдат

  • 7.03.2014, 10:01

Марскія пяхотнікі ў Керчы зладзілі ў сваёй частцы канцэрт пад адкрытым небам.

Яны ігралі на гітарах, выканалі вядомыя песні на рускай і ўкраінскай мове, а таксама песні свайго ўласнага сачынення. Група таленавітых кантрактнікаў носіць назву «Чужая зямля».

Па словах камандзіра часткі па працы з асабовым складам Аляксея Нікіфарава, канцэрт вайскоўцы вырашылі правесці, каб падняць байцам настрой, баявы дух, каб паказаць, што ўкраінская армія не здаецца , перадае Kerch.fm.

Расейскія байцы, якія ўсё таксама знаходзяцца каля часткі, слухалі музыку і расказалі, што канцэрт ім спадабаўся.

Апошнія навіны