BE RU EN

ЕЗ падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай яшчэ да выбараў

  • 6.03.2014, 21:01

Еўразвяз гатовы падпісаць з Украінай палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі яшчэ да траўня.

Пра гэта паведаміў у Брусэлі старшыня Рады Еўропы Герман ван Рампэй.

Рампэй растлумачыў, што ЕЗ гатовы падпісаць з новай уладай толькі палітычную частку пагаднення.

"ЕЗ гатовы падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай у найкароткія тэрміны", - сказаў Рампэй.

"Яго палітычны блок падпішуць ужо да выбараў ва Украіне", - дадаў ён.

Як паведаміў Рампэй, эканамічная частка пагаднення будзе падпісаная ЕЗ з Украінай ужо да абрання новага прэзідэнта і фармавання ўрада.

Апошнія навіны