BE RU EN

Шэсць краін Ез прынялі на лячэнне актывістаў Майдана

  • 6.03.2014, 19:31

На лячэнні за мяжой знаходзяцца 140 удзельнікаў украінскага Майдану.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.

Як перадае ЛІГАБізнесІнформ, праведзена сем авіярэйсаў з пацярпелымі: тры - з дапамогай вайскова-паветраных сілаў Польшчы, тры – з Чэхіі, адзін – з Румыніі. Дыпламатычным установам даручана забяспечваць размяшчэнне пацярпелых у шпіталях, трымаць з імі сувязь для надання ўсёй неабходнай дапамогі і забеспячэння пашпартнымі дакументамі.

«На сёння, паводле звестак замежных дыпламатычных устаноў, у медыцынскіх установах за мяжой знаходзяцца 140 грамадзян Украіны, у прыватнасці, адзін чалавек у Латвіі, 11 - у Літве, 82 чалавекі ў Польшчы, 27 - у Чэхіі, 11 - у Румыніі, 7 - у Аўстрыі і адзін - у Гішпаніі», - сказаў ён.

Апошнія навіны