BE RU EN

Знішчальнікі ЗША F-15 прызямліліся ў Літве

  • 6.03.2014, 18:13

Шэсць знішчальнікаў, якія павінны ўмацаваць місію СПА NATO ў краінах Балтыі, прыбылі ў Літву.

Самалёты здзейснілі пасадку на авіябазе ВПС у Зокняй пад Шаўлямі ў чацвер, піша ru.DELFI.lt.

Раней міністр абароны ЗША Чак Хейгэл заявіў на слуханнях у Кангрэсе, што Пентагон пашырыць вайсковае супрацоўніцтва з Польшчай і краінамі Балтыі ў сувязі з палітычным крызісам ва Украіне.

Літва, Латвія і Эстонія не маюць самалётаў, прыдатных для паветранага патрулявання, таму з красавіка 2004 года - пасля іх уступлення ў NATO - аховай паветранай прасторы займаюцца ў парадку ратацыі самалёты краін Паўночнаатлантычнага альянсу. З пачатку студзеня да канца красавіка місію выконваюць самалёты ВПС ЗША. Да сённяшняга дня ў Літве знаходзіліся чатыры F-15C.

Фота: DELFI
Фота: DELFI
Фота: DELFI
Фота: DELFI

Апошнія навіны