BE RU EN

Яцанюк: Крым быў, ёсць і будзе часткай Украіны

  • 6.03.2014, 17:59

«Рэферэндум» на паўвостраве не мае ніякіх законных падстаў.

Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў сёння ў Брусэлі на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння ўдзелу ў саміце ЕЗ, піша gazeta.ua

«Гэта - незаконнае рашэнне, а так званы рэферэндум не мае ніякіх законных падстаў. Я заклікаў расейскі ўрад не падтрымліваць тых, хто заклікае да сепаратызму. Крым быў, ёсць і будзе неад'емнай часткай Украіны», - сказаў ён.

У Крыме 16 сакавіка павінен адбыцца «рэферэндум» па будучым статусе тэрыторыі. У бюлетэнь будуць уключаныя два пытанні: «Вы за ўваходжанне АРК у якасці суб'екта ў склад РФ?» і «Вы за аднаўленне Канстытуцыі Крыма 1992 года і захаванне Крыма як складовай часткі Украіны?».

Пра незаконнасць рэферэндуму раней заяўлялі прадстаўнікі ЕЗ і ЗША, а таксама афіцыйныя ўлады Украіны.

Апошнія навіны