BE RU EN

Дональд Туск: Пагадненне аб асацыяцыі трэба падпісаць тэрмінова

  • 6.03.2014, 17:03

Прэм'ер-міністр Польшчы выступіў за як мага больш хуткае падпісанне пагаднення паміж ЕЗ і Украінай.

Пра гэта Дональд Туск напісаў у сваім акаўнце ў «Твітэры».

«Я прапаную тэрміновае падпісанне пагаднення аб асацыяцыі. Існуе верагоднасць. Але супраціў можа быць моцным», - заявіў ён.

Раней міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт паведаміў, што пагадненне паміж Кіевам і Брусэлем можа быць падпісана ў бліжэйшы час. Сітуацыя ў Крыме не паўплывае на падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам, заявіў ён 5 сакавіка ў Кіеве.

Апошнія навіны