BE RU EN

У Крыме адключылі «1+1» і 5 канал

  • 6.03.2014, 16:59

На тэрыторыі аўтаномнай рэспублікі Крым адключылі тэлеканалы "1+1" і 5-ы.

Гэтую інфармацыю "Украинской правде" пацвердзілі журналісты.

Прэс-служба 5 канала адзначае, што эфірнае вяшчанне адсутнічае на ўсёй тэрыторыі аўтаноміі.

Раней стала вядома, што расейскі тэлеканал "Россия 24" захапіў эфірныя частоты найбуйнейшай крымскай прыватнай "Черноморской телерадиокомпании".

У той жа час "Телекритика" паведамляе, што дзяржаўную тэлерадыёкампанію "Крым" у Сімферопалі атачылі некалькі дзесяткаў чалавек у камуфляжнай форме без зброі.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў генеральны дырэктар ТРК Сцяпан Гуляваты.

Зараз у ТРК "Крым" нікога не выпускаюць. Невядомыя перагарадзілі ўезд аўтобусам і ўпускаюць толькі работнікаў кампаніі.

Па словах спадара Гуляватага, людзі, якія атачылі будынак кампаніі, на кантакт не ідуць, пра свае патрабаванні не паведамляюць.

Спачатку не пускалі нікога ў памяшканне, а пакуль прапускаюць толькі супрацоўнікаў.

"Я выклікаў міліцыю, але пакуль ніхто не прыехаў", - сказаў гендырэктар ТРК.

Апошнія навіны