BE RU EN

Карл Більт: Рашэнне пра «рэферэндум» абвострыць крызіс

  • 6.03.2014, 16:27

Міністр замежных спраў Швецыі мяркуе, што прынятае крымскім парламентам рашэнне далучыцца да Расеі пагоршыць сітуацыю.

Пра гэта Карл Більт напісаў у сваім акаўнце ў «Твітэры».

«Крымскае галасаванне сёння ў акупаваным парламенце цалкам відавочна абвастрае крызіс. Зварот ЕЗ у панядзелак да крокаў па дээскалацыі не быў пачуты», - заявіў ён.

Адзначым, што кіраўнік МЗС Швецыі сёння крыху раней размясціў запіс у акаўнце на рускай і ўкраінскай мовах, а таксама фота з аэрапорта Данецка.

Апошнія навіны