BE RU EN

«Тараканы» спелі на ўкраінскай мове (Відэа)

  • 6.03.2014, 16:23

Музыкі з расейскага панк-рок гурта «Тараканы!» падтрымалі Украіну і пераклалі на ўкраінскую мову сваю песню «Улица свободы».

З новым хітом «Вулиця Свободи» рокеры збіраюцца наведаць звыш дваццаці гарадоў Расеі, Украіны і Беларусі, піша segodnya.ua.

«Гарады брацкай Украіны - Сімферопаль, Севастопаль, Данецк, Луганск, Харкаў і Кіеў - запэўніваем вас, сябры, што, якія б геапалітычныя замесы не адбываліся ў нашым зменлівым свеце, музыка не ведае межаў. Жадаем вам міру і спакою! Вашы «Тараканы!» - напісалі музыкі на сваім сайце.

Нагадаем, раней у падтрымку Украіны выступілі такія расейскія музыкі, як Барыс Грабеншчыкоў, Земфіра, Юрый Шаўчук, Андрэй Макарэвіч, Вячаслаў Бутусаў і Максім Леанідаў.

Апошнія навіны