BE RU EN

Крымскія сепаратысты хочуць нацыяналізаваць украінскую дзяржаўную ўласнасць

  • 6.03.2014, 15:48

Таксама разглядаецца пытанне аб увядзенні расейскага рубля.

Пра гэта заявіў «віцэ-прэм'ер Крыма» Рустам Тэміргаліеў.

«Усе дзяржаўныя прадпрыемствы Украіны будуць нацыяналізаваныя і пяройдуць ва ўласнасць Крымскай аўтаноміі», - паведаміў ён.

У той жа час, паводле яго слоў, уся ўласнасць прыватнага бізнесу, уключаючы зямлю, нерухомасць, прадпрыемствы, будзе перааформленая ў адпаведнасці з расейскім заканадаўствам.

Таксама прадстаўнік сепаратыстаў заявіў, што ўлады Крыма гатовыя ўступіць у рублёвую зону, у выпадку атрымання згоды расейскага боку на далучэнне Крыма да Расеі.

«Мы гатовыя да ўвядзення рублёвай зоны», - сказаў ён.

Рустам Тэміргаліеў таксама падкрэсліў, што ўлады Крыма выканалі свае абавязацельствы перад насельніцтвам па сацыяльных выплатах у поўным аб'ёме.

«Толькі пазаўчора і ўчора мы правялі ўсе сацыяльныя выплаты, уключаючы выплаты заробкаў і пенсій», - дадаў Тэміргаліеў.

Раней Рада Крыма на закрытай пазачарговай сесіі прыняла рашэнне аб далучэнні да Расеі.

Апошнія навіны