BE RU EN

Ахоўнікаў «Кароны», якія зламалі шыю пакупніку, не пакараюць

  • 6.03.2014, 15:09

СК прыпыніў расследаванне па факце збіцця ахоўнікамі ГЦ «Карона» менчука.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў.

«Расследаванне па гэтай справе прыпынена. Калі ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, будуць устаноўленыя новыя абставіны, значыць, яно будзе адноўлена. Але пакуль што гэтых абставінаў няма», - адзначыў ён.

Нагадаем, 9 траўня ахоўнікі ГЦ «Карона» ў Менску жорстка збілі Аляксандра Вашкевіча, пасля таго, як ён вырашыў не пакідаць свайго сябра Дзяніса Локцева, якога затрымалі.

У выніку збіцця, акрамя страсення мозгу і ранак на твары, у яго зламаны асцюкаваты адростак шостага пазванка шыйнага аддзела хрыбетніка.

Апошнія навіны