BE RU EN

У кіеўскім аэрапорце збіраюць грошы для сем'яў Нябеснай сотні

  • 6.03.2014, 13:28

За тыдзень пасажыры і супрацоўнікі ахвяравалі каля васьмі тысяч грыўняў.

У чацвер 6 сакавіка аэрапорт «Кіеў» (Жуляны) пералічыў грошы на дабрачынны рахунак «Нябеснай сотні», дзе збіраюцца сродкі для сем'яў загінулых на Майдане актывістаў. Як паведамляецца на старонцы аэрапорта ў «Фэйсбуку», скрыня для збору ахвяраванняў была ўсталяваная ў холе тэрмінала А. За тыдзень пасажыры і супрацоўнікі аэрапорта ахвяравалі амаль 8 тыс. грыўняў, піша segodnya.ua.

Дабрачынная акцыя працягваецца, і супрацоўнікі аэрапорта абяцаюць кожны тыдзень паведамляць пра суму сабраных і пераведзеных сродкаў.

Апошнія навіны