BE RU EN

На «рэферэндум» у Крыме вынесуць пытанне аб далучэнні да Расеі

  • 6.03.2014, 12:41

«Рэферэндум» перанеслі на 16 сакавіка.

Вярхоўны Савет Крыма, якім, па сутнасці, кіруе самаабвешчаны ў аўтаноміі ўрад, адкарэктаваў дату правядзення «рэферэндуму»: з 30 сакавіка ён быў перанесены на 16-е.

Пра гэта паведамляюць РІА Новости са спасылкай на прадстаўніка цяпер дзеючай у АР улады.

Акрамя таго, на «рэферэндум» будзе вынесена ўсяго адно пытанне: павінен Крым застацца ў складзе Украіны ці ж увайсці ў склад Расеі. Раней жа паведамлялася, што «рэферэндум» будзе праведзены адносна пашырэння паўнамоцтваў аўтаноміі, піша liga.net.

Нагадаем, Генеральная пракуратура лічыць незаконным правядзенне «рэферэндуму» ў Крыме і падала адпаведны пазоў у суд. Акрамя таго, Цэнтральная выбарчая камісія заявіла пра немагчымасць яго правядзення з-за адсутнасці дакладна прапісанага механізму.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны