BE RU EN

У Крыме захапілі супрацоўнікаў украінскай выведкі

  • 6.03.2014, 12:30

У Крыме былымі супрацоўнікамі «Беркута» і кубанскімі казакамі былі захопленыя 3 супрацоўнікі ўкраінскай выведкі.

Рыхтуецца вываз захопленых афіцэраў у Расею. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведамляе кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«У Крыме на супрацьзаконных падставах прыхвастнямі акупантаў былі затрыманыя 3 супрацоўнікі ўкраінскай выведкі, якія выконвалі задачы на тэрыторыі Украіны», - напісаў ваенны эксперт.

Апошнія навіны