BE RU EN

Масавае зняцце апазіцыі з «выбараў» у Брэсце

  • 6.03.2014, 12:03

У Брэсце альтэрнатыўныя кандыдаты працягваюць масава здымацца «з выбараў».

5 сакавіка пакінулі перадвыбарчую гонку за дэпутацкае месца ў гарсавеце яшчэ 11 чалавек.

Як паведамляла «Еўрарадыё», 3 сакавіка стала вядома аб сыходзе васьмі кандыдатаў. Гэта было агучана на пасяджэнні гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

На думку незалежнага назіральніка Уладзіміра Вялічкіна, усе 19 экс-кандыдатаў першапачаткова не хацелі ўдзельнічаць у «выбарах», а цяпер шукаюць розныя падставы для сыходу.

«Яны тлумачаць нежаданне ўдзельнічаць у выбарах сямейнымі абставінамі, некаторыя - занятасцю на працы, хтосьці - зменай месца жыхарства. Але яшчэ многія з іх тлумачацца ў камісіі тым, што калі яны ішлі на «выбары», думалі, што будзе «як заўсёды». Аказалася, што трэба рыхтаваць выступленне па радыё, трэба адкрываць рахункі для вырабу агітацыйнай прадукцыі, а гэта - вялікі кавалак працы», - заявіў Уладзімір Вялічкін.

Яшчэ аднаго чалавека выбарчая камісія зняла з «выбараў» з-за несапраўднасці звестак у дэкларацыі. На сённяшні дзень за месца ў Брэсцкім гарсавеце працягваюць змагацца 102 чалавекі.

Уладзімір Вялічкін мяркуе, што да пачатку «выбараў» некаторыя з 40 акругаў Брэста могуць стаць наогул безальтэрнатыўнымі, бо мясцовая дэмакратычная супольнасць не здолела ўсюды вылучыць сваіх прадстаўнікоў.

Фота: «Радыё Свабода»

Апошнія навіны