BE RU EN

Расейскія вайскоўцы капаюць акопы вакол абложаных частак

  • 6.03.2014, 9:40

Працягваецца ўзмоцненае блакаванне вайскоўцамі без знакаў адрознення вайсковых частак Украіны ў Крыме.

У ноч 6 сакавіка блакаванне вайсковых частак Украіны было аслабленым, але раніцай узброеныя людзі ў камуфляжы без апазнавальных знакаў сталі рыхтаваць надзейную аблогу і капаць акопы, паведамляе «Радыё Свабода».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін раней заявіў, што ўзброеныя асобы ў форме без апазнавальных знакаў, якія ўзялі пад кантроль стратэгічныя аб'екты ў Крыме, з'яўляюцца «мясцовымі сіламі самаабароны».

Апошнія навіны